Анлайн-лекцыя Васіля Вароніна «Вялікае Княства Літоўскае пад ўладай Казіміра Ягайлавіча»

17.01.2024 18:00 - 19:30 анлайн Бясплатнае
 

У сераду, 17 студзеня «Історичний вебінар\Historical webinar» запрашае на лекцыю Васіля Вароніна «Вялікае Княства Літоўскае пад ўладай Казіміра Ягайлавіча (1440-1447 гг.)».




Дата і час: 17 студзеня ў 17.00 (час кіеўскі, гэта 18.00 па Мінску, 17.00 па Вільні і 16.00 па Варшаве)

Месца: zoom 


Прыход Казіміра да ўлады суправаджаўся ўнутранымі канфліктамі ў Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама ўскладненнем адносін з Польшчай, якая не жадала прызнаваць яго манархам. 

Тым не менш, прыхільнікам Казіміра з дапамогай як ваенных, так і мірных мер удалося дастаткова хутка стабілізаваць сітуацыю ў краіне. 

Аднак неўзабаве яму давялося абараняць свае межы на захадзе і ўсходзе, дзе выбухнулі ваенныя канфлікты з Мазовіяй і Вялікім Княствам Маскоўскім. 

Гібель караля Уладзіслава III пад Варнай 10 лістапада 1444 г. адкрыла перад Казімірам шлях да польскага трона, але гэты працэс зацягнуўся больш як на два гады, у ходзе якіх узаемаадносіны паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім набылі новы характар — была выпрацавана сістэма асабістай уніі.


Пра ўсё гэта і шмат пра што іншае — у лекцыі. 

Мова — беларуская. Далучайцеся ў пазначаны час па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ