Анлайн-лекцыя Змiтра Салодкага «Іканаграфічныя рэферэнсы Міхаіла Савіцкага»

28.02.2025 20:00 - 22:00 анлайн Бясплатнае



28 лютага мастацтвазнаўца Зміцер Салодкі запрашае на анлайн-лекцыю «Іканаграфічныя рэферэнсы Міхаіла Савіцкага».





Свабода мастака заўсёды абмежавана мінулым у той ці іншай ступені.

Адны мінулае пераасэнсоўваюць праз прыняцце, іншыя праз адмаўленне, але стварыць нешта прынцыпова новае, анталагічна іншае, нажаль, немагчыма. Іншага шляху не бывае, як толькі ўваходзіць у пэўныя з ім адносіны.

Гэтая залежнасць становіцца вельмі відавочнай, калі мастак класічнай вывучкі звяртаецца да тэмы гуманістычных каштоўнасцяў. Такім мастаком можна лічыць Міхася Андрэевіча Савіцкага.

У яго творчасці відавочна прасочваецца ідэя пераасэнсавання падзей ХХ стагоддзя праз іканаграфічную спадчыну сакральнага хрысціянскага і класічнага еўрапейскага мастацтва.

Абмежаваўшыся разглядам некалькіх прац на тэму мацярынства, паспрабуюць выявіць, якія схемы і зводы ляглі ў аснову гэтых вобразаў.


Спасылку на лекцыю пільнуйце ў тэлеграм-канале спадара Змітра за паўгадзіны да пачатку.



Вам можа быць цікава

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

03.04.2026 16:30 - 10.05.2026 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Выстава Аляксандры Галенка «Казкі на ноч» у Заслаўі

09.04.2026 10:00 - 26.04.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Сустрэча для абітурыентаў польскіх ВНУ MentorUp у Варшаве

18.04.2026 (14:30 - 16:30) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ