Анлайн-пітчынг digital-праектаў для беларускай культуры

31.01.2024 17:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

Пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў на чарговы анлайн-пітчынг digital-праектаў для беларускай культуры.

Дата: 31 студзеня 

Час: а 17:00 CET / 19:00 (Мінск)

Праходзіць пітчынг будзе ў ZOOM.

Запрашаюцца як дасведчаныя каманды, так і навічккі. Можна прадставіць гатовы праект ці толькі яго задумку. Галоўнае, каб ідэя была звязаная з ІТ і працавала на вырашэнне задач культурніцкага ці творчага сектараў.

Прыкладны таймінг — 5 хвілін пітча + 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекта.

Па традыцыі ўдзельнікі чата будуць галасаваць за самы цікавы, на іх думку, праект. Ён і атрымае прыз — каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і гд.).

Праект «Культурны Код» фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Дэдлайн прыёму заявак — 29 студзеня (23.59 СЕТ).

Зарэгістравацца


Вам можа быць цікава

Віктар Шалкевіч у Таліне

02.05.2026 (14:00 - 16:00) Fotografiska Tallinn, ground floor café (Telliskivi tn 60a-8)

Спектакль «Валізка» ва Уроцлаве

08.05.2026 (19:00 - 21:00) Centrum Kultury Nowy Pafawag (Chociebuska 4)

Ілля Сільчукоў у Сіэтле

15.05.2026 (18:30 - 20:30) Lake Hills Blvd

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ