ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-прэм’ера фільма «Юраўскі карагод у Пагосце»

02.08.2022 21:00 - 22:00 анлайн Бясплатнае

2 жніўня праект «Tradycyja» прэзентуе чарговы фільм цыклу «Кола Беларускіх абрадаў» — прысвечаны Юраўскаму карагоду ў палескай вёсцы Пагост.



Дата: 2 жніўня

Час: 21.00 (час мінскі)

Месца: YouTube па спасылцы

У 2019-м карагод увайшоў у спіс нематэрыльнай культурнай спадчыны UNESKO. Раней абрад «Карагод» існаваў у кожнай вёсцы на Тураўшчыне.

Ролю племяннога быка тура, які вымер у XVII стагоддзі, стаў выконваць абрадавы хлеб, упрыгожаны трыма галінкамі пладовага дрэва, кожная з якіх мае па тры адросткі («ралцэ»).

Як і сам абрад, гэты хлеб называюць «карагод». Пазней ахоўную і прадуцыйную функцыю, якую выконваў прыручаны дзікі племянны бык тур, перанеслі на двух валоў, якімі абворвалі вёску да ўзыходу сонца на Юр’е. Пра гэта яшчэ памятаюць старэйшыя жыхары Пагоста.

А данаціць на стварэнне новых фільмаў з гэтага цыклу вы можаце вось па гэтай спасылцы.





Вам можа быць цікава

Майстар-клас па ляльках у Заслаўі

11.09.2026 (16:00 - 18:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы» ў Мінску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) гістарычнае фае Вялікага тэатра (пл. Парыжскай камуны, 1)

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ