Анлайн-прэзентацыя агляду «Нас вырашылі зусім звесці са свету»

08.03.2025 14:00 - 16:00 анлайн Бясплатнае



У суботу, 8 сакавіка, праваабаронцы «Вясны» ладзяць анлайн-прэзентацыю агляду «Нас вырашылі зусім звесці са свету», прысвечанага парушэнням правоў жанчын у месцах несвабоды Беларусі.





У дакуменце сабраныя сведчанні жанчын, якія сутыкнуліся з катаваннямі, прыніжэннямі і гендарнай дыскрымінацыяй падчас затрымання, адміністрацыйнага арышту, утрымання ў следчых ізалятарах і калоніях.

«Мы імкнуліся не проста пералічыць шматлікія факты прыніжэнняў па гендэрнай прыкмеце, якія — скажам прама — наўмысна выкарыстоўвае беларускі рэжым супраць жанчынаў у няволі, але і даць слова самім пацярпелым.

Чытаць гэта агляд будзе нялёгка, бо гэта такі канцэнтраваны боль і пакуты, праз якія кожны дзень праходзяць палітзняволеныя. Але і маўчаць пра гэта нельга, бо наша мэта — данесці да шырокай аўдыторыі сведчанні пра тыя сістэматычныя здзекі, безчалавечае абыходжанне і гвалт, якім падвяргаліся і падвяргаюцца жанчыны ў месцах зняволення ў Беларусі»,
 — адзначаюць праваабаронцы.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы азнаёмяцца з асноўнымі высновамі агляду, абмяркуюць актуальную сітуацыю са становішчам жанчын у месцах зняволення і разгледзяць магчымыя спосабы іх падтрымкі.


Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Шэдэўры беларускай зімы» ў Мінску

24.12.2025 11:00 - 10.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Пукст у Познані

21.01.2026 (20:00 - 21:30) My pod sceną (Ul. 27 Grudnia 10)

Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні

22.01.2026 (18:00 - 19:00) Дом нацыянальных супольнасцей (Raugyklos, 25 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ