ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-прэзентацыя Беларускага штогодніка-2022

01.09.2022 17:00 - 19:00 анлайн Бясплатнае

1 верасня прэзентуюць анлайн чарговы «Беларускі штогоднік» — аналітычную кнігу, дзе эксперты падводзяць вынікі года ў розных сферах.



Дата: 1 верасня

Час: 17.00 (час мінскі)

Месца: анлайн


«Штогоднік» рэгулярна выходзіць з 2008 года пад эгідай беларускай экспертнай сеткі «Наша думка».

Цяпер жа шматгадовая рэдактарка​​ «Штогодніка» Валерыя Касцюгова застаецца палітвязнем. Прызнаны палітвязнем і новы эксперт Ягор Лябядок. Нягледзячы на ​​гэта, прэзентацыя «Беларускага штогодніка-2022» адбудзецца!

Аўтары «Штогодніка» абмяркуюць галоўныя тэндэнцыі 2021 года і як яны праяўляюцца цяпер.


У прэзентацыі ўдзельнічаюць:

Вадзім Мажэйка — рэдактар ​​і складальнік «Беларускага штогодніка-2022»;

Анатоль Панькоўскі — незалежны эксперт, рэдактар ​​і складальнік «Беларускага штогодніка» (2008-2021);

Таццяна Чуліцкая — акадэмічная дырэктарка Школы маладых менеджэраў публічнага адміністравання SYMPA/BIPART;

Арсеній Сівіцкі — дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў;

Генадзь Коршунаў — старэйшы аналітык Цэнтра новых ідэй, экс-дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі;

Антон Пянькоўскі — эксперт па стратэгічных камунікацыях, экс-супрацоўнік аддзела публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі (2014–2021);

Наталля Рабава — дырэктарка Школы маладых менеджэраў публічнага адміністравання SYMPA/BIPART;

Уладзіслаў Іваноў — кіраўнік Цэнтра гендарных даследаванняў пры Еўрапейскім гуманітарным універсітэце;

Дзмітрый Крук — эканаміст, старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC (Кіеў).


Мадэратар — Антон Рулёў (Belarus in Focus / Прэс-клуб).


Удзел бясплатны, толькі патрэбная рэгістрацыя па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Канцэрт да дня памяці Багдановіча ў Мінску (12+)

25.05.2026 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Прэзентацыя арт-альбома Аляксандра Сінкевіча «Небаўзяцце» ў Мінску

27.05.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ