Анлайн-прэзентацыя даследавання «Як свет бачыць Беларусь?»

17.04.2025 10:00 - 12:00 ютуб-канал Цэнтра Новых Ідэй Бясплатнае



У чацвер, 17 красавіка, Цэнтр новых ідэй ладзіць анлайн-прэзентацыю даследавання «Медыйны вобраз Беларусі за мяжой: маніторынг замежных СМІ за 2024 год».






Пасля пратэстаў 2020-га Беларусь на кароткі час апынулася ў фокусе замежных медыя. Аднак потым цікавасць да нашай краіны паступова змяншалася.

Якой Беларусь паўстае ў вачах замежнікаў сёння?

Каб адказаць на гэтае пытанне было прааналізавана 3759 артыкулаў з 20 міжнародных медыя з 10 краін.

Аўтарка даследавання Леся Руднік гатова расказаць:
 

  • як згадваюцца беларускія ўлады, грамадства і дэмакратычныя сілы ў замежных СМІ;
  •  якія вобразы Беларусі ствараюць сусветныя СМІ;
  •  як змянялася ўвага да краіны цягам апошніх гадоў.
Мадэраваць мерапрыемства будзе палітычны аналітык і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.


Удзел бясплатны: проста далучайцеся да стрыму ў адпаведны час па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ