Анлайн-прэзентацыя кнігі «Зімоўка» Дамінікі Словік па-беларуску

30.05.2023 18:00 - 20:00 (анлайн) Бясплатнае

30 траўня адбудзецца анлайн-прэзентацыя кнігі «Зімоўка» Дамінікі Словік па-беларуску.


Дата: 30 траўня
Час: 18:00 (па Мінску)

Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу ў межах праекту «Санаторый пад клепсідрай», дзе разам з самой аўтаркай (Словік будзе размаўляць па-польску, але будуць беларускія субтытры) паразважаюць на наступныя тэмы:

як назва рамана звязана з экалагічнай праблематыкай;

ці ёсць «Зімоўка» раманам выхавання;

якія трансфармацыі праходзяць персанажы рамана разам з усёй краінай;

што з сучаснай польскай літаратуры варта пачытаць беларусам.

Дамініка Словік — адна з найбольш выбітных польскіх пісьменніц новага пакалення. Яе імя стала вядомым пасля выхаду дэбютнай кнігі «Атлас: Допельгангер» (2016). Другі раман «Зімоўка» (2019) за вельмі кароткі час стаў бестселерам у Польшчы і атрымаў прэстыжную прэмію Paszport «Polityki». Новая кніга апавяданняў «Самасейкі» (2021) пацвердзіла рэпутацыю пісьменніцы як адной з лідарак сучаснай польскай літаратуры.

Далучыцца да сустрэчы можна на старонцы Прасторы польскай культуры.


Вам можа быць цікава

Выстава Кацярыны Сумаравай «Месца моцы» ў Віцебску

18.02.2026 17:00 - 22.03.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Творчая сустрэча “Паазер’е і беларускае фэнтэзі” ў Полацку

14.03.2026 (12:00 - 14:00) музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Канцэрт «Жавароначкі, прыляціце» ў Мінску

18.03.2026 (18:00 - 19:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ