Клуб сумеснага пісьма ў Варшаве

18.04.2026 18:30 - 19:30 прастора МІТ (Stalowa 36) 30 PLN
У суботу, 18 красавіка, у Mit Space адбудзецца першая сустрэча клуба сумеснага пісьма.

Гэта прастора, дзе можна пісаць для сябе ў коле аднадумцаў. Без ацэнкі і ціску, як атрымліваецца.

Фармат падыдзе тым, хто стаміўся ад самакрытыкі і страху чыстага ліста, хто хоча, але ніяк не можа пачаць «выгружаць» свае думкі і пачуцці ў вонкавы свет праз творчасць.

Першую сустрэчу прысвецяць фрырайтынгу (вольнаму пісьму) — прапануюць пісаць ад рукі, не спыняючыся, і ў бяспечнай прасторы знаёміцца з сабой.

Падчас сэсіі мы не крытыкуем, не выпраўляем і не даем парадаў. Усё тое жывое і шчырае, што з’яўляецца на пісьме, — само па сабе дастатковае. Напрыканцы сустрэчы можна будзе падзяліцца сваімі тэкстамі ці развагамі, а можна — не дзяліцца, калі не хочацца.

Вазьміце з сабой любімы нататнік і асадку. На месцы будзе кава і гарбата.

Працягласць — 1 гадзіна.

Мовы — беларуская і руская

Уваход — данат ад 30 злотых на арэнду прасторы. Запісвайцеся праз дырэкт прасторы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Сустрэча з Уладзімірам Мацкевічам у Вільні

15.05.2026 (18:30 - 20:30) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

«Polyn» у Вільні

28.05.2026 (19:00 - 21:00) Paviljonas (Pylimo 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ