ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-прэзентацыя праекта «Магістраты Культуры»

16.08.2022 21:00 - 22:30 анлайн Бясплатнае

16 жніўня адбудзецца анлайн-прэзентацыя праекта «Магістраты Культуры».



Дата: 16 жніўня

Час: 21.00 (час мінскі)

Месца: Google Meet


Хочаце больш асэнсаванай культурнай палітыкі ў сваім горадзе? Вам не хапае канкрэтных праектаў? А можа не ў вашым горадзе, а агулам? То вам будзе цікава!


«Магістраты Культуры» — гэта інструмент для беларусаў з розных гарадоў, калі яны маюць пэўныя культурныя памкненні і жадаюць іх здзейсніць. Для іх праект прапануе менеджара, гатовага вырашыць пастаўленую задачу. Працаваць праект будзе за кошт супольных штомесячных ахвяраванняў.


На практыцы гэтая простая схема сутыкаецца са шматлікімі праблемамі: як вызначыць мэту? як зацікавіць людзей? як збіраць і кантраляваць фінансы?


На ўсе тыя пытаннечкі адкажуць на прэзентацыі аўтары праекта, а таксама распавядуць распавядуць пра сваё бачанне, як запусціць такі працэс і чым яны могуць у гэтым дапамагчы.


Больш пра логіку праекта чытайце тут.


Як вам цікава — далучайцеся! Для ўдзелу патрэбна зарэгістравацца па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Iva Sativa на Кіпры

30.03.2026 (20:00 - 22:00) Music Hall (Georgiou 'A 89A)

Стэндап на мовах у Гданьску

03.04.2026 (19:00 - 21:00) Velvet Show & Dinner (Wajdeloty 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ