Вандроўка да народзінаў беларускай Суполкі пад Уроцлавам

29.03.2026 14:30 - 20:00 замак Wojnowice Бясплатнае
У нядзелю, 29 сакавіка, супольнасць беларусаў Уроцлава «Суполка» выпраўляецца ў вандроўку да пятых угодкаў арганізацыі.

Вас чакае ўтульны пікнік у замку Wojnowice.

У праграме — смачная ежа і пачастункі, святкаванне і добрая атмасфера, адпачынак на вольным паветры.

Бярыце з сабой нешта смачнае (па жаданні), цёплую вопратку і ўсё, што звычайна бераце на пікнік.

Як даехаць з чыгуначнага вакзала Уроцлава:

Да станцыі Mrozów ~20 хв. у дарозе: цягнікі ідуць у 13:45 • 14:37 • 15:16.

Кошт — 11.80 злотых у адзін бок.

Ад станцыі Mrozów да замка — пешшу каля 20 хв.

Зваротныя цягнікі: 17:12 • 18:07 • 19:12 • 20:24.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Дзень Волі ў Варшаве

28.03.2026 (16:00 - 19:00) Plac Trzech Krzyży — Plac Zamkowy

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ