Анлайн-размова пра беларускую міфалогію з Таццянай Калач

28.02.2026 13:00 - 14:00 зум Бясплатнае

 У суботу, 28 лютага, Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на анлайн-сустрэчу з мастачкай і даследчыцай беларускай міфалогіі Таццянай Калач. 





Існуе мноства легенд, паданняў і ўспамінаў пра тое, як з’явіліся беларусы. Хтосьці чуў пра Сусветнае дрэва і яго жыхароў, пра Космас і Хаос, пра Іншасвет.  

Але як гэтыя гісторыі звязаныя з цэласнай мадэллю Сусвету ў традыцыйным беларускім разуменьні? 

З чаго пачыналіся легенды?  

 Якая мадэль Сусвету існавала ў свядомасці беларусаў? 

Па якім часе яны жылі?  

Як пераплятаюцца Космас і Хаос, жыццё і смерць, гэты і іншы свет? 


Паспрабуюць аднавіць традыцыйны беларускі светапогляд — ад зараджэння жыцця да яго працягу ў іншых вымярэннях. Пагавораць пра складаныя рэчы простымі словамі і знойдуць сувязі, якія і сёння ўплываюць на нашу культуру і мысленне. 


Удзел вольны. Далучайцеся ў адмысловы час па спасылцы




Вам можа быць цікава

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Жаночы лавандавы кватэрнік на Коласавай сядзібе ў Мінску

27.02.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Шпацыр па жаночым Вільнюсе «Her-story» ў Вільні

01.03.2026 (15:30 - 16:30) ля плошчы Кудзіркі ((дакладную лакацыю паведамяць па рэгістрацыі))

Перформанс-прэзентацыя “Усе носяць Царфіна” ў Мінску

02.03.2026 (17:00 - 18:00) Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ