Перформанс-прэзентацыя “Усе носяць Царфіна” ў Мінску

02.03.2026 17:00 - 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) па квітку ў музей

У панядзелак, 2 сакавіка, у Мастацкім музеі адбудзецца перформанс-прэзентацыя “Усе носяць Царфіна” сумесна з брэндам KIKO RICHEN.


Увазе публікі будзе прадстаўлена лімітаваная серыя калекцыйных хустак брэнда KIKO RICHEN з натуральнага шоўку, выкананых па эскізах беларуска-французскага мастака Файбіша-Шрагі Царфіна, ураджэнца мястэчка Смілавічы, прадстаўніка Парыжскай школы, вядучага тэкстыльнага мастака свайго часу.

Хусткі прадэманструюць не толькі мадэлі, але і музейныя скульптуры.

Усе жадаючыя змогуць прымерыць хусткі, зрабіць фота, а таксама набыць аксесуар у музейнай краме.

Акрамя таго, на адзін дзень два жывапісныя творы Царфіна з калекцыі музея пакінуць запаснік, каб стаць важнай часткай імпрэзы.

Уваход - па квітку ў музей.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ