Анлайн-размова са Святланай Алексіевіч

20.06.2025 18:00 - 20:00 анлайн Бясплатнае



 У пятніцу, 20 чэрвеня, Вольны Беларускі Ўніверсітэт ладзіць анлайн-сустрэчу з пісьменніцай, Нобелеўскай лаўрэаткай Святланай Алексіевіч.

 




Яе творы — гэта гісторыя ХХ стагоддзя праз жаночыя вочы, дзіцячы боль, пасляваенную маўклівую траўму і надлом у час перабудовы. 

А цяпер — новая глава. Беларусь пасля 2020-га. Пошук сябе сярод страхаў, эміграцыі, надзеі і супраціву. 

Падчас сустрэчы абмяркуюць: 

  • Што адбылося з Беларуссю пасля 2020 года 
  •  Што азначае быць беларусам сёння: мова, культура, ідэнтычнасць 
  •  Ці ёсць надзея ў часах рэпрэсій і масавай эміграцыі? 



Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Вечная жаноцкасць» у Мінску

13.06.2025 18:00 - 24.08.2025 20:00 галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3)

Казкі ў Траецкім у Мінску

20.06.2025 (18:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Купалле пад Мінскам

06.07.2025 (18:00 - 22:00) загарадны клуб «Фестывальны» (Ракаўскі с/с)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ