Анлайн-размова з Русланам Шошыным

25.09.2024 18:00 - 20:00 анлайн Бясплатнае


У сераду, 25 верасня, Вольны Беларускі Ўніверсітэт запрашае на анлайн-размову з Русланам Шошыным, журналістам замежнага аддзелу газеты «Rzeczpospolita», аўтарам кнігі «Ледаколка: Святлана Ціханоўская» (2022).






Дата: 25 верасня ў 18.00 (час варшаўскі, гэта 19.00 па Мінску)

Месца: анлайн 



Абмяркуюць тэму «Беларусь і беларусы ў польскіх СМІ пасля 2020 года». 

Спадар Руслан падзеліцца сваім багатым журналісцкім досведам і асабістымі назіраннямі пра тое, як беларуская тэматыка асвятляецца ў польскіх СМІ пасля 2020 года.

А менавіта: 

Як змянілася ўспрыманне Беларусі ў польскіх СМІ ад моманту масавых пратэстаў 2020 года. 

Як інструменталізацыя мігрантаў на мяжы і саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны адбіліся на стаўленні да беларусаў у Польшчы 

Як успрымаецца масавая міграцыя беларусаў на захад за Бугам? 

Далейшыя варыянты развіцця падзеяў у Беларусі і беларуска-польскіх узаемадачыненняў. 




Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Vulitsa Ezha ў Мінску

29.08.2026 12:00 - 30.08.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Квіз «Скрынка» ў Вільні

29.08.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ