Анлайн-размова з Таццянай Астроўскай

12.07.2026 13:00 - 15:00 ------------ Бясплатнае
У нядзелю, 12 ліпеня, Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на анлайн-сустрэчу з доктаркай гістарычных навук Таццянай Астроўскай, даследчыцай беларускага дысідэнцтва і аўтаркай кнігі «Культура і супраціў».

Нядаўна у выдавецтве «Skaryna Press» выйшаў зборнік Ларысы Геніюш «Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945–1947», які паэтка перапляла ўласнаруч у Празе і які амаль сорак гадоў лічыўся страчаным, пакуль напрыканцы 1980-х не трапіў у Лондан.

Спадарыня Таццяна напісала ўступны артыкул да зборніка.

Пра гэты зборнік і шмат пра што іншае і пагавораць.

Удзел вольны. Далучайцеся ў адмысловы час па спасылцы.

Дата і час: 12 ліпеня ў 13.00 (час па Н’ю-Ёрку, гэта 10.00 па Сан-Францыска і 19.00 па Варшаве)



Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ