Анлайн-сустрэча з Алесем Аркушам і Ганнай Севярынец

20.01.2022 19:00 - 19:00 віртуальная кавярня ЗНО Бясплатнае

Беларускі Калегіюм запрашае на новую сустрэчу віртуальнай літаратурна-філасофскай кавярні ЗНО з Ганнай Севярынец. Госць — Алесь Аркуш, беларускі паэт, эсэіст, выдавец.



Дата: 20 студзеня

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: ZOOM

Рэгіянальная літаратура і сталічны літпрацэс. Ці існуе падзел літаратуры на сталічную і рэгіянальную, ці прасцей менчукам, чым жыхарам правінцыі, у літпрацэсе, ці існуе «зямляцкая салідарнасць» у літаратуры і ці можа ўвогуле літаратура такой салідарнасцю трымацца? Гэтыя і іншыя пытанні — тэма анлайн-сустрэчы.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Будзе арганізаваная трансляцыя ў facebook на старонцы Беларускага Калегіюма. Пакідайце пытанні і заўвагі ў каментарах да трансляцыі.


Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Паэтычны батл Аляксея Кулакова і Нікі Беляўцовай у Мінску

13.05.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ