Анлайн-сустрэча з Беларускай Радай культуры

30.01.2024 19:00 - 21:00 анлайн Бясплатнае
 

У аўторак, 30 студзеня, Беларуская Рада культуры ладзіць анлайн-інфасесію па выніках дзейнасці за 2023 год.




Дата: 30 студзеня

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: Zoom 


Запрашаюць творцаў, журналістаў, партнёраў і ўсіх зацікаўленых.


Раскажуць:

 як працуе Беларуская Рада культуры, чым займалася ў 2023 годзе і якіх вынікаў дасягнула; 

якія маюць планы. 


Прапануюць паразважаць разам пра сённяшні дзень і будучыню беларускай культуры і, вядома, адкажуць на вашыя пытанні.


Удзел бяруць: 

кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін;

 унутраная каардынатарка Рады Надзея Гарэцкая

грант-менеджарка праграмы ArtPower Belarus Эліна Калнібалоцкая

іншыя чальцы каманды Рады культуры. 


Да анлайн-інфасесіі змогуць далучыцца толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, якія прайшлі першасную верыфікацыю. Спасылку, што дазволіць далучыцца да сустрэчы, дашлюць на e-mail, указаны падчас рэгістрацыі. 


Рэгіструйцеся па спасылцы да 23.59 па мінскім часе 29 студзеня.





Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

ZOO fest ў Мінску

12.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 стадыён «Дынама» (вул. Кірава, д. 8/6)

Канцэрт «Шэдэўры нямецкага барока» ў Мінску

13.09.2026 (14:00 - 16:00) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ