ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з гісторыкам Сяргеем Тарасавым

04.10.2022 19:00 - 20:00 анлайн Бясплатнае

У аўторак, 4 кастрычніка, Беларускі ПЭН ладзіць анлайн-сустрэчу з гісторыкам Сяргеем Тарасавым, сёлетнім лаўрэатам Прэміі імя Францішка Багушэвіча.



Дата: 4 кастрычніка

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: фэйсбук-старонка Беларускага ПЭНа

Спадар Сяргей прачытае лекцыю «Афрасіння Полацкая. Святая з чатырма імёнамі. Яе час, яе Крыж» ды прэзентуе сваю ўганараваную кнігу «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час. Яе Крыж».

Літаратурная прэмія імя Францішка Багушэвіча заснавана ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

Сустрэча будзе транслявацца на фэйсбук-старонцы Беларускага ПЭНа. Далучайцеся!



Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Спектакль «Валізка» ва Уроцлаве

08.05.2026 (19:00 - 21:00) Centrum Kultury Nowy Pafawag (Chociebuska 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ