Анлайн-сустрэча з Палінай Маслянковай

17.06.2025 19:00 - 21:00 зум Бясплатнае



У аўторак, 17 чэрвеня, завітвайце на анлайн-сустрэчу блогеркай і адукатаркай Палінай Маслянковай «Карэнныя і некарэнныя жыхары Амерыкі: што ў іх агульнага з беларусамі?». 





Спадарыня Паліна распавядзе:
 

 Як жыць паміж традыцыяй і асіміляцыяй? 

 Чаму некаторыя індзейцы саромеюцца сваёй мовы? 

 Ці падобны лёс беларускай мовы да лёсу моў карэнных народаў ЗША? 

 Што выбіраюць дзеці эмігрантаў: вяртанне ці новае жыццё? 


Што абмяркуюць:
 

  •  Карэнныя народы Амерыкі: рэзервацыі, самакіраванне, рада старэйшын, казіно і абрады 
  •  Як індзейцы прасоўваюць (альбо страчваюць) сваю мову і культуру; 
  •  Праблемы адукацыі: адсутнасць школ, падручнікаў і медыя на родных мовах; 
  •  Страх перад памылкамі і чаму некаторыя плямёны цкуюць сваіх актывістаў; 
  •  Моўныя паралелі: што агульнага паміж індзейскімі мовамі і беларускай; 
  •  Стаўленне да трасянкі, моўны сорам, эліты і «сацыяльны ліфт»; 
  •  Жыццё некарэнных жыхароў ЗША: дзеці і бацькі эмігрантаў, страта мовы, пачуццё віны; 
  •  Чаму дзеці з мексіканскімі каранямі не хочуць вяртацца на радзіму — і што гэта кажа пра нас. 


Спадарыня Паліна таксама раскажа пра свае сустрэчы з прадстаўнікамі племені Tohono O’odham, пра размовы ў музеях і пра тое, як выглядае інтэграцыя ў жыццё ЗША, калі ты прадстаўнік уразлівай супольнасці. 


Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Мсціслаўскі фэст 2026

01.08.2026 10:00 - 02.08.2026 02:00 Замкавая гара

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ