Анлайн-сустрэча з польскай паэткай Крыстынай Дамброўскай

13.02.2025 17:00 - 19:00 анлайн Бясплатнае


У чацвер, 13 лютага, Андрэй Хадановіч запрашае на анлайн-сустрэчу з межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» польскую паэтку Крыстыну Дамброўскую.



Аўтарка паразважае пра паэтычную творчасць, вершы і абставіны іх напісання, праблемы, што паўстаюць перад творцам, і спосабы іх вырашэння. 

Прагучаць таксама вершы з двух паэтычных зборнікаў Крыстыны Дамброўскай «Гукавыя дарожкі» і «Горад з індыю», у арыгінале і ў беларускім перакладзе.


 Абмяркуюць: 

  • Што важней — добры верш ці душэўны спакой блізкіх? 
  • Як верш партугальца Фернанду Песоа стаў фактам сучаснай польскай паэзіі? 
  • "Польскі радавод" паэткі. Каго з сучасных аўтрак і аўтараў яна рэкамендуе беларускім чытачам? 
  • Як напісаліся ваенныя вершы паэткі і якое месца яны займаюць у яе апошняй кнізе? 
  • Чаму і ў каго навучылася Крыстына Дамброўска? І ў якіх яна стасунках з вершамі нобелеўскай лаўрэаткі Луізы Глюк, тры кнігі якой пераклала? 



Размова будзе весціся на польскай (з беларускімі субцітрамі) і беларускай мовах. 

Проста далучайцеся да трансляцыі на старонцы «Прасторы польскай культуры» ў прызначаны час. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава мастачкі Цемры «ABSENCE» ў Генку (Бельгія)

21.05.2026 18:00 - 04.06.2026 18:00 KUBE Gallery (Marcel Habetslaan 26)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

26.05.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Мікола Дзядок і яго кніга ў Вільні

31.05.2026 (18:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ