Анлайн-варкшоп ад ArtPower Belarus

11.11.2025 18:30 - 20:00 ZOOM Бясплатнае

У аўторак, 11 лістапада, ArtPower Belarus ладзіць наступны анлайн-варкшоп па развіцці культурніцкіх праектаў.


Гэтым разам абмяркуюць калабарацыі.

Партнёрствы адкрываюць новыя магчымасці для культурніцкіх праектаў, дапамагаюць аб’ядноўваць рэсурсы, пашыраць аўдыторыю і ствараць больш устойлівыя вынікі.

? Але як зрабіць так, каб супрацоўніцтва прыносіла сапраўдны сэнс і рэальны рост?

На сустрэчы разбяруць:

- чаму калабарацыі ўзмацняюць праект; што такое калабарацыя і партнёрства; 

- як супрацоўніцтва дапамагае праектам расці і пашыраць аўдыторыю; 

- як шукаць і выбіраць “сваіх” партнёраў; 

- як праз супольныя дзеянні ўзмацняць сэнс і ўплыў праекта.

Варкшоп будзе карысны тым, хто толькі пачынае сваю ініцыятыву, і тым, хто ўжо працуе над культурніцкімі праектамі і хоча лепш разумець сваю супольнасць.

Фармат - Zoom-вебінар (удзельнікаў не відаць, пытанні можна задаваць пісьмова).

Далучыцца змогуць толькі зарэгістраваныя і верыфікаваныя ўдзельнікі.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы да 12.00 аўторка, 11 лістапада.



Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

17.12.2025 19:00 - 19.12.2025 21:00 Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Калядныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

20.12.2025 (15:00 - 17:00) Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ