«Аператыўныя і разведвальныя зводкі Беларускага штаба партызанскага руху»: лекцыя ў Мінску

23.02.2022 11:00 - 12:30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

23 лютага Нацыянальная бібліятэка сумесна з Нацыянальным архівам ладзяць публічную лекцыю «Аператыўныя і разведвальныя зводкі Беларускага штаба партызанскага руху».



Дата: 23 лютага

Час: 11.00

Месца: зала адукацыйных тэхналогій (3 паверх), Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск

Эксперт — Святаслаў Кулінок, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, аўтар больш за 160 навуковых публікацый, спецыяліст па гісторыі і крыніцазнаўстве Вялікай Айчыннай вайны.

На лекцыі прэзентуюць нядаўна апублікаваныя арыгінальныя крыніцы аб дзейнасці партызанскіх фармаванняў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Размова пойдзе аб найкаштоўнейшых і надзвычай інфарматыўных аператыўных і разведвальных зводках органаў кіравання партызанскім рухам.

Уваход вольны.

Калі вы не зможаце прыйсці, далучайцеся да анлайн-трансляцыі па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Імпрэза «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020» у Познані

19.05.2026 (17:00 - 20:00) Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu (Sala Lubrańskiego, Collegium Minus) (ulica Henryka Wieniawskiego 1)

«Polyn» у Варшаве

29.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Mechanik (Ludwika Narbutta 87)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ