Апоўначы ў Лошыцкім парку: начная велаэкскурсія

07.08.2016 22:00 - 23:00 збор групы - каля цэнтральнага ўваходу ў парк (з боку Камвольнага камбіната) 8,5 руб. - папярэдне, 12 руб. - у дзень экскурсіі

… Калі апошнія адсветы сонца бліснуць за даляглядам – мы толькі з’явімся ў парку. Гэтак жа, як і цені тых, хто жыў, валадарыў, кахаў і забіваў тут, у чароўным Лошыцкім парку, напрацягу мінулых стагоддзяў: граф Любанскі і яго каханая Ядвіга, графы Прушынскія і іх шляхетныя госці, паэты ды мастакі, дыверсанты і рэпрэсаваныя, біёлагі і партызаны… І ўсё перавернецца. І штосьці адкрыецца. Дастаткова толькі быць трошкі адважным, і прыехаць на начную велаэкскурсію па начным Лошыцкім парку.

7 жніўня, 22:00
збор групы – каля цэнтральнага ўваходу ў парк (з боку Камвольнага камбіната)
кошт: 8,5 руб. – папярэдне,
12 руб. – у дзень экскурсіі
зніжка 20% для ўсіх, хто ўжо браў удзел у нашых платных велаэкскурсіях у гэтым сезоне, а таксама для студэнтаў, пенсіянераў, работнікаў культуры (зніжка не плюсуецца)
магчымы пракат ровараў, велаліхтарыкаў
заканчэнне экскурсіі 00.45

арганізатар – майстэрня экскурсій “Менскі велашпацыр”:
www.mienskbiketour.by
fb, vk – Менскі велашпацыр
(+37529) 8632150, 3653727, 7040018

іншыя бліжэйшыя велаэкскурсіі “Менскага велашпацыра”:

07.08 (ндз), 22:00 Апоўначы ў Лошыцкім парку: начная экскурсія
12.08 (пт), 18.30 “Мінск Габрэйскі”. Аўтарскі маршрут
18.08 (чт), 18.30 “Минск.Лучшее: обзорная велоэкскурсия”
22.08 (пн), 18.30 “Мінск Экуменічны: па храмах розных рэлігій” Бясплатна. Аўтарскі маршрут
26.08 (пт), 18.30 Жыхары мінскага неба: экскурсія з ўзіраннем увышыню.
27.08 (сб), 13:00 “Шлях у вечнасць” (Благаўшчына-Шашкаўшчына-мемарыял Трасцянец) Прэзентацыя аўтарскага маршрута, прысвечанага гуманітарным катастрофам 1930-40-х гг. Бясплатна.

запіс на бясплатныя экскурсіі пачынаецца за тыдзень

ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Лекцыя «Невядомы Левін. Кожны дзень жыцця — карціна» ў Мінску

27.08.2026 (18:30 - 20:30) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ