Арт-праект «Vioska Art. Успаміны з дзяцінства» ў Гомелі

26.08.2023 18:00 - 21:00 Sozhski Hub (вул.Падгорная, 10г) Бясплатнае
 
У суботу, 26 жніўня, арт-лабараторыя «Беларускі код» і Вёска.арт прэзентуе ў Гомелі арт-праект «Vioska Art. Успаміны з дзяцінства».



 Дата: 26 жніўня

Час: 18.00

Месца: Sozhski Hub, вул.Падгорная, 10г, Гомель 


Гэтым разам галоўнай філасофіяй праекта стаў пошук прадметаў і атрыбутаў настальгічных успамінаў з вясковага мінулага. Зварот да сімвалаў і знакаў, якія ўжо зніклі з сённяшняй дзіцячай штодзённасці і могуць праз прызму часу ўспрымацца як экзатычнае і незразумелае напаўненне.


«Мы крэатывім для тых, хто цяміць у вясковых забавах і традыцыях, не з чужых словах. Тым, хто запамятаў гэты этап свайго жыцця, мы здолеем асвяжыць успаміны ў новым незвычайным фармаце. А хто і ня ведаў... а ёсць такія? Тым хто ня ведаў — абавязкова трэба да нас!» — кажуць аўтары. 

А сярод іх — гомельскія ды не толькі гомельскія мастакі, дызайнеры ды арт-актывісты. 

Уваход, здаецца, вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Ноч музеяў у Белавежскай пушчы

17.05.2026 (11:00 - 18:30) Нацпарк «Белавежская пушча»

Імпрэза «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020» у Познані

19.05.2026 (17:00 - 20:00) Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu (Sala Lubrańskiego, Collegium Minus) (ulica Henryka Wieniawskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ