Інтэрактыўны занятак “Асілкі зямлі беларускай” ў Мінску (6+)

11.10.2025 14:00 - 16:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 5 рублёў

У суботу, 11 кастрычніка, у музеі Якуба Коласа ладзяць інтэрактыўны музейны занятак “Асілкі зямлі беларускай” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту (і, канешне, іх бацькоў). 


Прысвечаны занятак гісторыі беларускіх млыноў. 

Вас чакае: 

- кароткае, але пазнавальнае падарожжа па выстаўцы фотаздымкаў беларускіх млыноў;
- інтэрактыўная лекцыя пра гісторыю ўзнікнення млыноў;
- майстар-клас па вырабу лялькі “Млынаркі”.

Квіткі – 5 рублёў (тканіна, дэкор і неабходныя матэрыялы для лялькі ўваходзяць у кошт). Запісвайцеся праз дырэкт музея.


Вам можа быць цікава

Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва ў Гродна

13.12.2025 (19:00 - 20:00) Лютэранская кірха (вул. Акадэмічная, 7А)

Анастасія Рыдлеўская ў Шчэціне

14.12.2025 (19:00 - 20:00) Klub Storrady (ulica Storrady Świętosławy 2)

„Bulbamovie“ ў Беластоку

17.12.2025 (17:30 - 19:30) Кінатэатр «Forum» (ul. Legionowa, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ