Астравец. Фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”

26.09.2015 11:00 - 18:00 Астравец, гарадскі лесапарк Бясплатнае

Рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” пройдзе ў Астраўцы 26 верасня 2015 года.

Святочныя мерапрыемствы пачнуцца ў кінаканцэртнай зале “Астравец” з прэзентацыі работы Астравецкага раённага аддзела традыцыйнай культуры і народнай творчасці. Тут жа адбудзецца “круглы стол”, прысвечаны тэме захавання і папулярызацыі рэгіянальных асаблівасцей традыцыйнай культуры Гродзеншчыны. У кінаканцэртнай зале будуць працаваць выставы традыцыйных рамёстваў і жывапісу Бірутэ Куцкайтэ.

Асноўныя мерапрыемствы фестывалю: адкрыццё, гала-канцэрт пераможцаў абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, канцэрт творчых калектываў Астравецкага раёна, выступленне этнагурта “PAWA”, а таксама конкурс падворкаў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці, дзіцячыя атракцыёны, гульнёвая праграма “У Астраўцы сёння свята”, фальклорныя сюжэтна-гульнёвыя праграмы для дзяцей – пройдуць у лесапаркавай зоне Астраўца. Будзе працаваць выязны гандаль.

Падрабязная праграма свята тут.

Астравецкая праўда


Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ