AUTUMN REINCARNATION: канцэрт гуртоў Re1ikt і PLEMЯ

09.10.2017 19:00 - 19:00 клуб "Doodah King" (вул. Берсана, 14) 15р.

AUTUMN REINCARNATION:

– Re1ikt (Progressive Rock\Alternative Rock, Мінск);

– PLEMЯ (Tribal Experimental Metal, Мінск)

Пачатак: 19:00 | Уваход: 15р.

Мінск, клуб “Doodah King” (вул. Берсана, 14)

Re1ikt – гурт, які працуе ў напрамку world rock, спалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. Re1ikt крэатыўна выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты, а таксама народныя духавыя і перкусійныя інструменты. У кампазіцыях каманды спляліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас.

Свой адлік гурт Plemя вядзе з 2014 года, калі хлопцы толькі сабраліся і толкам яшчэ не ведалі як афармляць усе свае вар’яцкія ідэі ў рыфмаваныя радкі і сугучча нот. Праект быў створаны з падачы фронтмэна (ён жа вакаліст і перкусіяніст), яму і належыць ідэя нетыповага метал-гурта ў масках. Першы год сышоў на стварэнне вобразаў групы. Кожны з членаў групы ўдзельнічаў раней у розных музычных праектах, але паколькі густы ва ўсіх былі абсалютна розныя, ды і прывязвацца да пэўнага стылю не хацелася, многае з першапачатковага матэрыялу было адкінута, перароблена і толькі да другога года існавання гурта набыло цяперашні выгляд.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Дзень Волі ва Уроцлаве

25.03.2026 (17:00 - 19:00) Plac Wolności — Pręgierz, Rynek

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ