Аўтарская экскурсія мастачкі Настассі Колас

14.11.2015 17:00 - 19:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

У галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца выстава Настассі Колас “Натуральныя прычыны”. Як у сваіх працах наогул, так і ў стварэнні гэтай канкрэтнай экспазіцыі мастачка ўжывае сучасныя медыі і прынцып калажу. Гэта сінтэтычны праект, які ўключае ў сябе інсталяцыі і відэа-творы. Яго адпраўным пунктам паслужыў сямейны архіў, пашкоджаныя дакументальныя стужкі Настассінай бабулі, кінарэжысёра Алены Колас – своеасаблівыя мнеманічныя сямейныя рэчы, якія Настасся выкарыстоўвае як рэдзі-мэйд. У сваёй працы яна разважае над зніклівасцю ўсяго матэрыяльнага, над часовай сутнасцю любога архіву. Сярод галоўных пытанняў праекту “Натуральных прычын”: Як з дапамогаю тэхналогіяў ці інтэрпрэтацыі гісторыя можа быць змененая, перапісаная, дапоўненая? Як можна знайсці раўнавагу паміж катэгорыямі самасці, памяці, цяперашняга, будучага, інавацыяў і прадуктыўна ўзаемадзейнічаць з гісторыяй?

Настасся Колас нарадзілася ў 1980 годзе ў Мінску, жыве ў Нью Йорку.

Мастачка інтэрдысцыплінарнага кірунку, працуе ў жанры відэа- і аўдыаінсталяцыі.

Скончыўшы Беларускі рэспубліканскі каледж мастацтваў і Універсітэт Раерсана ў Таронта, Анастасія распачала кар’еру ў модзе. Некалькі гадоў працавала ў Парыжы і Лондане, а ў 2008 пераехала ў Нью-Йорк, дзе і засяродзілася на працы ў сферы мастацтва і новых медыяў. Анастасія з’яўляецца кандыдатам на магістарскую ступень у Bard College Milton Avery School of The Arts. Выстаўлялася на Loop Video Art Festival у Барселоне, Forest Fringeу Эдынбургу, Anthology Film Archives і NEWD Art Show у Нью-Йорку.

“Натуральныя прычыны” яе першая персанальная выстава.

 

 

Выстава працуе: 12.11.2015  06.12.2015

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці, 37 А)


Вам можа быць цікава

Гуканне вясны ў Полацку

04.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Фэст «Нефільтраванае кіно» ў Вільні

10.04.2026 (19:00 - 22:00) Zolak Micro Art Residence (Vytenio g. 50D)

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску (12+)

15.04.2026 (14:00 - 16:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ