Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку

12.11.2025 18:00 - 19:00 Каля кансулята РБ (skwer Wolnej Białorusi, 1) Бясплатнае

У сераду, 12 лістапада, беларусы Беластока ладзяць акцыю памяці Рамана Бандарэнкі.


12 лістапада 2020 года 31-гадовы Раман Бандарэнка быў забіты ў дварэ свайго дома асобамі, якія дагэтуль не панеслі пакарання.

Сярод людзей на здымках з месца забойства пазналі набліжаных да ўлады - Дзмітрыя Баскава, Дзмітрыя Шакуту і Наталлю Эйсмант.

Апошнія словы Рамана - «Я выходжу» - сталі голасам народа, які не зламаўся перад гвалтам.

Ён застаўся ў нашай памяці, у сэрцах і ў кожным, хто працягвае змагацца за перамены.

Прыходзьце ўшанаваць памяць усіх забітых рэжымам, узгадаць палітвязняў і паказаць: мы памятаем, мы не спыніліся, і нам не ўсё адно.

Прыносьце знічы, кветкі і бел-чырвона-белыя сцягі.


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ