ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Бардаўская восень» на Падляшшы!

28.10.2022 - 30.10.2022 15:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У пятніцу, 28 кастрычніка, на Падляшшы распачынаецца фэст «Бардаўская восень». Вось поўная (ці амаль поўная) праграма!



Дата: з 28 па 30 кастрычніка

Месца: Падляшша 


28 кастрычніка а 18-й у Бельскім Доме Культуры ў Бельску Падляскім будзе вялікі канцэрт. Удзел бяруць Кацярына Ваданосава, Зміцер Вайцюшкевіч і ягонае WZ Trio, музычны праект «Я гавару» ад Купалаўцаў і іншыя.

Таксама ўшануюць памяць дызайнера Міхаіла Анемпадыстава дыскусіяй пра яго постаць у беларускай культуры.


29 кастрычніка перамяшчаемся ў Беласток! Гэты дзень фэсту будзе прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў.

У 19.30 у Беластоцкім тэатры лялек адбудзецца прэм’ера спектакля «37-22» ад Купалаўцаў. Так-так, пра 1937 год і пра 2022-і. Рэжысёр — Андрэй Саўчанка.

Пасля будзе прэзентацыя другога выдання кнігі «(Не)расстраляныя» з прадзюсарам праекта Сяргеем Будкіным

І за ёй — дыскусія на тэму «Ночы Паэтаў» і сучанай беларускай турэмнай паэзіі.


30 кастрычніка фэст перамяшчаецца ў Гарадок!

А 15-й у Гмінным Цэнтры Культуры ў Гарадку — канцэрт! Удзел бяруць Зміцер Вайцюшкевіч, Ян Карповіч, Раман Арлоў.

Таксама будзе творчая сустрэча з пісьменнікам Уладзімерам Арловым. Не прапусціце!

А 18-й вяртаемся ў Беласток, у клуб «Zmiana Klimatu »: будзе тут заключны канцэрт з удзелам PALINA і Яўгена Барышнікава!


А яшчэ абяцаюць прыгожае свята беларускай паэзіі!

Сачыце за падзеямі ў тэлеграме фонду «Тутака», арганізатара фэсту — і да сустрэчы!


 Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Лекцыя «Мінск кінематаграфічны» ў Мінску

02.07.2025 (19:00 - 21:00) кінатэатр mooon ў ТРЦ ​​Palazzo (зала 5) (вул. Ціміразева, 74А)

Купальская імпрэза «Ой, рана на Івана...» у Гомелі

06.07.2025 (15:00 - 20:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Свята да 100-годдзя паэмы «Сымон-музыка» ў Смольні

12.07.2025 (10:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ