З СІЗА КДБ вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Алесь і Вацлаў знаходзяцца на волі. За кратамі працягваюць знаходзіцца Зміцер Колас і дачка Вацлава — Вікторыя Багдановіч, піша «Вясна».

Vaclaŭ Bahdanovič i Alieś Jaŭdacha

Нагадаем, што 3 сакавіка «экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі «кааліцыю друкаваных выдавецтваў «Фонд Kamunikat.оrg», «Lohvinau Publishing House», «Andrei Yanushkevich Publishing»». Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі — паводле ведамства, сярод іншых, дачыненне да «кааліцыі» мелі Яўдаха, Багадановіч і Колас.