Барыс Грабеншчыкоў . «Татэмы Зімагораў»

29.01.2019 11:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

Нацыянальны мастацкі музей пачынае юбілейны год па-сапраўднаму ярка! З 29 студзеня па 10 сакавіка ў Мастацкім пройдзе першая ў Рэспубліцы персанальная выстава карцін вядомага музыканта, нязменнага лідэра гурта «Акварыум» Барыса Грабеншчыкова. Пачынаючы з канца 80-х яго выставы праходзілі ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Лондане, Нью-Ёрку. У аснову дэбютнай мінскай экспазіцыі пад назвай «Татэмы Зімагораў» увойдзе больш за трыццаць жывапісных работ апошніх гадоў, некаторыя з якіх будуць экспанавацца ўпершыню.

Карцінам Грабеншчыкова, як і яго песням, уласціва ўскладненасць вобразнай сістэмы, постмадэрнісцкая гульня з вобразамі, інсітна-аўтсайдэрская філасафічнасць. Асаблівую перавагу Барыс Барысавіч аддае жанру пейзажа, у якім дзіўным чынам злучае выяўленчую і музычную тканіну: колеравапластычнае рашэнне яго твораў набывае пазнавальныя абрысы Грабеншчыкоўскіх меладычных ліній, ствараючы адчуванне дыфузіі святлопаветранага  асяроддзя і гуку.

Б.Г. можна будзе не толькі глядзець, але і чуць, таму што экспазіцыйны рад будзе падтрыманы інструментальнай музыкай аўтара, створанай спецыяльна для музейнага праекта.

Вядома, што некаторыя песні Барыс Грабеншчыкоў запісвае на грошы, атрыманыя ад продажу сваіх карцін. Таму некаторыя знатакі яго творчасці па завяршэнні выставы змогуць набыць у свой прыватны збор аўтарскую  працу, якая найбольш спадабалася.

Партнёр выставы: Замежнае ўнітарнае прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані».



Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Вечарына «Мастацкі Бамонд» у Мінску

30.06.2026 (19:00 - 21:00) Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Купалле ў Жамыслаўлі

04.07.2026 (17:00 - 23:00) Сядзіба Умястоўскіх

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ