У сераду, 27 жніўня, у музеі Якуба Коласа — батлеечны спектакль «Сымон-музыка».
Паэма «Сымон-музыка» за сваю 100-гадовую гісторыю натхніла мноства творцаў і знайшла адлюстраванне ў музыцы, выяўленчым мастацтве, тэатры.
Кампазітары стваралі музычныя творы, заснаваныя на яе тэмах і выявах, мастакі інтэрпрэтавалі вобразы і сцэны з паэмы. Але як сумясціць старажытнае тэатральнае мастацтва батлейкі з гісторыяй пра хлопчыка-творцу?
Вы ўбачыце, як Сымон-музыка шукаў свой шлях у «Доме з Марамі».
Сярод усіх, хто загадзя аплаціць квіткі праз АРІП, разыграюць факсімільнае выданне «Сымона-музыкі», якое музей выпусціў да 100-годдзя паэмы (як аплаціць, чытайце ў форме рэгістрацыі).
Квіткі — 15 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.