Выстава «FARBA Lab. 1 элемент. Вада» ў Мінску

05.07.2025 - 24.08.2025 11:00 - 20:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) 20 рублёў



У суботу, 5 ліпеня, у палацы мастацтваў пачынае працу выстава «FARBA Lab. 1 элемент. Вада» — першая выстава з серыі, прысвечанай прыродным стыхіям. 





Прастора палаца мастацтваў ператворыцца ў маштабную лабараторыю, дзе галоўным аб’ектам даследавання будзе вада. 

На выставе прадстаўлены арыгінальныя інсталяцыі сучасных мастакоў, створаныя спецыяльна для праекта. 

Праз мастацтва раскрываюцца розныя аспекты вады — ад яе незвычайнай прыгажосці і гаючых уласцівасцей да экалагічных праблем і эвалюцыі марскога жыцця. 

Вас чакае таксама фільм пра творчасць Івана Айвазоўскага, створаны з выкарыстаннем каля 200 алічбаваных работ мастака.

Наведвальнікі змогуць прайсці тэматычны квэст, зрабіць памятныя здымкі ў спецыяльных фотазонах і па-новаму зірнуць на звыклыя элементы. 


Квіткі — 20 рублёў поўны, 16 рублёў — студэнтам; 14 рублёў — пенсіянерам, навучэнцам, шматдзетным сем’ям, інвалідам III групы. 


Выстава працуе па 24 жніўня. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Фрыда» ў Гродне (6+)

16.07.2025 18:00 - 18.08.2025 19:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Летні Сінемаскоп у Мінску

25.07.2025 19:30 - 30.08.2025 21:00 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Кінасеансы пад жывую музыку «Нямая ліхаманка» ў Варшаве

14.08.2025 20:00 - 04.09.2025 22:00 дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ