Батлейка Алеся Лася ў Мінску (5+)

28.12.2025 12:00 - 14:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 10 рублёў

У нядзелю, 28 снежня, музей гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца запрашае на ўнікальную батлейку музыкі, этнографа, майстра музычных інструментаў Алеся Лася.


Батлеечная скрыня і лялькі створаныя паводле арыгінальнай батлейкі канца XIX стагоддзя з калекцыі Паўла Шэйна, якую ён прывёз у Пецярбург з Магілёўшчыны.

Малюнкі арыгінальных лялек і абмеры батлейкі былі зробленыя з каштоўнага экспаната ў Расійскім этнаграфічным музеі яшчэ ў 1980-х.

У выкананні Алеся Лася і Алесі Сівохінай вы пабачыце аўтэнтычныя батлеечныя сюжэты - містэрыю “Цар Ірад” і побытавыя інтэрмедыі іранічнага характару.

Квіткі - 10 рублёў дзецям, 15 рублёў дарослым.


Вам можа быць цікава

Выстава Аксаны Еўдакіменка "Каляровыя гісторыі" ў Магілёве

19.12.2025 16:30 - 18.01.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава "Калядныя ўзоры" ў Мінску

23.12.2025 11:00 - 11.01.2026 19:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Калядная батлейка ў Магілёве (6+)

25.12.2025 (13:00 - 14:30) Музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ