Beat Café: Дзмітры Строцаў

15.10.2016 19:00 - 21:00 Утопія 60 (вул. Леніна, 9) Бясплатнае

Beat Café – праект для тых, хто ведае: рэальны coffee house – гэта больш, чым кава. Паўстагоддзя з лішнім назад – да “Бітлз”, В’етнама, джынсавых клёшаў, Вудстака і «Летуценнага вандроўніка» – менавіта ў кавярнях Сан-Францыска і Нью-Ёрка стваралася новая культура гуку. Керуак, Мінгус, Корсо, Гілеспі, Гінзберг… Дзёрзкі вербальны шэраг рыфмаваўся з ламаным бітам джаза. Паэты свінгавалі, джазеры мыслілі парадоксамі, правакатыўны рэчытатыў spoken word гучаў як праграма пірацкага радыё. Мы гэта прамінулі. У нас такога не было. А цяпер будзе. Beat Café. Для тых, каму замала проста быць.

Кавярня “Утопія 60” (вул. Леніна, 9)

15 кастрычніка, субота.

Beat Cafe: Дзмітрый Строцаў (словы), Юры Навуменка (bass), Арцем Залескі (drums).

Пачатак а 19:00.

 

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ