Беларусь на старажытных мапах: лекцыя ў Кракаве

30.07.2022 17:00 - 19:00 ul. Krakowska, 19 Бясплатнае

30 ліпеня даследчык картаграфіі Аляксей Адамовіч чытае ў Кракаве лекцыю пра беларускую картаграфію, старажытныя беларускія мапы і выдатных беларускіх картографаў.



Дата: 30 ліпеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: ul. Krakowska, 19 (2 паверх), Кракаў 


Сучасны чалавек з дапамогай смартфона можа пракласці маршрут у любы пункт свету. Нашыя далёкія продкі не мелі такой магчымасці. У іх часы картаграфія лічылася вельмі складанай навукай, якой валодалі адзінкі. Толькі найбагацейшыя людзі маглі дазволіць сабе стаць уладальнікам сапраўднай карты.


Менавіта таму ў беларусаў ёсць нагода для гонару. Нашая зямля нарадзіла не аднаго выбітнага картографа. І распавядзе пра іх даследчык беларускай картаграфіі Аляксей Адамовіч, які літаральна нядаўна выдаў кнігу «Ян Няпрэцкі і карта Вялікага Княства Літоўскага».

Запісвайцеся праз спасылку і прыходзьце! Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Імпрэза «Знойдзеная музыка» ў Лідскім замку (6+)

04.09.2026 (19:00 - 21:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Фэст мексіканскай культуры ў Мінску

05.09.2026 (12:00 - 16:00) Верхні горад (пл. Свабоды, 23)

Дзень беларускай вайсковай славы ў Львове

08.09.2026 (17:00 - 19:00) Дом Вольнай Беларусі (вул. Клепараўская, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ