Беларускі ўікэнд у Гданьску

23.09.2022 - 25.09.2022 18:00 - 20:00 ------------ да 40 злотых


З 23 па 25 верасня Беларускае Культурнае Таварыства «Хатка» запрашае правесці выхадныя ў асяроддзі сучаснай беларускай культуры


Праграма:


Дата: 23 верасня 

Час: 18:00

Месца: Інстытут Гарадзкой Культуры, ul. Długi Targ 39/40.


Сустрэча з Уладзімірам Арловым.


Тэма сустрэчы:

«Як нараджаюцца кнігі. Маналог, прысвечаны псіхалогіі творчасці».


Запланавана размова з аўдыторыяй і музычны сюрпрыз.

У час сустрэчы будзе арганізаваны вялікі кірмаш навінак беларускай літаратуры, дзе Вы зможаце набыць творы спадара Арлова, а таксама безліч кніжных скарбаў!

Сустрэча пройдзе па-беларуску з перакладам на польскую мову.

Уваход вольны


Дата: 24 верасня 

Час: 12:00

Месца: American Corner Gdańsk (філіял гарадзкой бібліятэкі Гданьска), ul. Targ Rakowy 5/6.


Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым.


У праграме:

Презентацыя новай кнігі Арлова «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань», выдадзенай па-беларуску і па-польску (перакладчык Багдан Задура), а таксама новага дапоўненага выдання ўжо легендарнага «Ордэна Белай Мышы».

Славутае эсэ Арлова «Незалежнась – гэта...", перакладзенае на 30 моваў свету.

Аўтограф-сесія.

Сустрэча пройдзе па-беларуску з перакладам на польскую мову.


Уваход вольны


Дата: 25 верасня 

Час: 18:00

Месцы: Клуб Paszcza Lwa


Канцэрт беларускіх гуртоў «Дом Сувязі» і «Лейбонік».


Квіток на канцэрт: 40 PLN, набыцце на месцы, аплата гатоўкай


Мерапрыемства з’яўляецца часткай праграмы інтэграцыі беларускай дыяспары Трыгарада дзякуючы Humanity in Action, а таксама Landecker Democracy Fellowship у рамах праэкта Landecker Democracy Fellowship.

Партнеры мерапрыемства Інстытут Гарадзкой Культуры Гданьска і Ваяводзкая і Гарадзкая публічная бібліятэка Гданьска.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ