Беларускамоўная экскурсія па рынку Касцюшкі ў Беластоку

08.03.2025 11:30 - 13:30 пляцоўка каля Kino TON (Rynek Kośćiuszki 2) данаты



У суботу, 8 сакавіка, беларусаў Беластока клічуць на экскурсію па Рынку Касцюшкі.




План такі:


 Раскажуць, з чаго ўсё пачыналася і як: Весялоўскія, Браніцкія, лёсавызначальныя пажары, яўрэі і гандль.

 Прыгледзяцца, што за будынкі і вуліцы атачаюць Рынак Касцюшкі. І чаму яны сёння ўсе такія... розныя? Што за драматычныя гісторыя разгортваліся на іх падворках? 

 Паразглядаюць дэталі — манеты, партрэты, графіку. І ўсе пра штосьці расказваюць! Крута ж :)

 Жартаў з успамінаў мясцовых і старонак газет таксама падрыхтавалі — як можна было прайграць зарплату ля фантана? Чаму забаранялася танчыць на ходніках? Каго трэба было баяцца ў гандлёвыя дні?

 Надвор’е папярэдне абяцае быць па-сапраўднаму веснавым!



Удзел — данаты. Рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце.







Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Прэзентацыя Чырвонай кнігі ў Мінску

07.05.2026 (18:00 - 20:00) ФАРМДОМ (вул. Валгаградская, 4/1 (3 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ