Беларускамоўная экскурсія па Варшаўскай вуліцы ў Беластоку

19.04.2025 11:30 - 13:30 ля рэстарана «Grodno» (Sienkiewicza 28) данаты

У суботу, 19 красавіка, беларусаў Беластока клічуць на экскурсію па вуліцы Варшаўскай.





Вуліца-помнік архітэктуры ХІХ і ХХ стагоддзя. Яшчэ раней яна ўзнікла як месца рассялення «баяраў» — служылых людзей пры палацы Браніцкіх. Пазней, у перыяд росквіту гораду, стала лакацыяй камяніцаў гарадской эліты.

Як заўважыць цікавосткі? На што звяртаць увагу? Усё раскажуць і пакажуць!

Пабачыце:

  •  Палацы Трылінгаў, Цытронаў, Вернераў
  •  Гімназія, дзе вучыліся Грынявіцкі і Заменгоф
  •  Касцёл Святога Войцеха /былая кірха
  •  Дамкі прускіх майстроў 200-гадовай даўніны
  •  Аддзяленні ВЧК, НКУС і МГБ у колішніх палацах


Удзел — данаты. Рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце.



Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Зазулі «Шляхі чалавечыя» ў Мінску

02.04.2025 18:00 - 20.04.2025 19:00 галерэя «Full Frame» (вул. Прытыцкага, 10)

Вялікдзень у Суле

19.04.2025 14:00 - 20.04.2025 17:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Аляксандр Ясінскі ў Варшаве

22.04.2025 (19:00 - 21:00) Prześwit (ul. Freta 39)

Іван Кірчук у Мазыры

27.04.2025 (17:00 - 19:00) Мазырскі драматычны тэатр (вул. Ленінская, 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ