Беларускамоўны нэтворкінг «Клубень» у Варшаве (18+)

26.01.2024 19:00 - 21:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a) Бясплатнае
 

У пятніцу, 26 студзеня, у Беларускім Моладзевым Хабе — першая сустрэча беларускамоўнага нэтворкінгу «Клубень».





Дата: 26 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa, 6a, Варшава 



Тут размаўляюць на беларускай мове на розныя цікавыя і нечаканыя тэмы. 

Правілы простыя: будзе 3 раўнда і адна гульня.


 У кожным раундзе вы апынецеся ў невялікай групе з 3-5 новымі людзьмі і атрымаеце тры цікавыя пытанні, каб размова была захапляльнай. 


Вы зможаце падзяліцца сваімі ідэямі і поглядамі, стварыць сувязі і пасябраваць з удзельнікамі. 

А яшчэ падчас нэтворкінгу вы зможаце адпраўляць ананімныя запіскі адно аднаму, пакідаючы іх у адмысловай паштовай скрыні на стале. У канцы сустрэчы скрынкі адчыняць і вы атрымаеце прызначаную вам «пошту». 


Галоўны дэвіз: no politics — just fun


Уваход вольны. 


Рэгіструйцеся ў апытанцы ў чаце нэтворкінгу.






Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ