«Беларуская нацыянальная ідэя на маршы» ў Франкфурце-на-Майне

24.09.2022 19:00 - 21:00 Erlebnis Kirche, St. Johannes (Am Wiesenhof 76a) Бясплатнае


24 верасня ў Франкфурце-на-Майне пройдзе прэзентацыя другога тома кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы» аўтарства Змітра Лукашука і Максіма Гарунова.


Дата: 24 верасня

Час: 19:00

Месца: Erlebnis Kirche, St. Johannes, Am Wiesenhof 76a, 60529 Frankfurt am Main


Вас чакаюць: выступ аўтара кнігі Змітра Лукашука і дыскусія, продаж кніг і аўтограф-сесія.


У новай кнізе сабраныя 100 інтэрв’ю, якія запісваліся са жніўня 2020 года па снежань 2021-га. Большасць размоў былі запісаныя ў Менску. Але ў ліпені 2021 аўтары праграмы «Ідэя Х» былі вымушаныя з'ехаць у Варшаву, дзе і завяршалі працу над кнігай. 

Сярод суразмоўцаў і герояў кнігі Ніна Багінская і Святлана Алексіевіч, Святлана Ціханоўская і ксёндз Вячаслаў Барок, Уладзімір Някляеў і Віктар Марціновіч, Мікалай Халезін і Фелікс Аксёнцаў, Саша Феліпенка і Аляксандр Памідораў. І шмат-шмат хто яшчэ! 


Мерапрыемства арганізавана ў партнёрстве з Kulturverein Belarus e.V.



Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ