Беларуская вечарына ў Празе

13.02.2022 14:15 - 20:00 дамок у Пракопскай даліне (Praha-Holyně (K Opatřilce 884)) Бясплатнае

13 лютага беларусы Прагі ладзяць хатнюю вечарыну. Крыху Беларусі, крыху Украіны, крыху музыкі і паэзіі.



Дата: 13 лютага

Час: 14.15 (час мясцовы)

Месца: дамок у Пракопскай даліне, Praha-Holyně (K Opatřilce 884), Прага

Сустрэча — на чыгуначным вакзале Praha-Holyně ў 13.55 пасля прыбыцця цягніка, які адпраўляецца ў 13.46 са Сміхаўскага вакзала. Асноўныя падзеі — у дамку ў Пракопскай даліне.

ПРАГРАМА:

— выстава карцін зняволеных беларускіх мастакоў з удзелам мастачкі Святланы Халецкай і рамесніцы Ганны Кулькінай;

— трацыйныя беларускія песні ад Дар’і Мугакі і Святланы Судноўскай;

— чытанне вершаў ад Леаніда Патарака, пісьменніка і паэта з Малдовы;

— трошку лірычнага панку ад славацкага гурта «Vozovna Výtoň»;

— прагляд украінскага дакументальнага фільма «Яма» і гутарка з рэжысёрам Іржы Стэйскалам.

Арганізатары будуць радыя выпадковым мінакам, але ж паведаміце загаддзя.

Браніраванне ўдзелу: tednadechalet@gmail.com, тэл. 731028107, fb: Chaloupka v Prokopském údolí


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Прэзентацыя кнігі Аляксея Кулакова «Давай памаўчым» у Мінску

16.04.2026 (19:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

29.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ