Беларускі інтэграцыйны пікнік у Варшаве

28.05.2022 15:00 - 20:00 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае


28 траўня Беларускі Дом у Варшаве ладзіць беларускі інтэграцыйны пікнік. Будуць радыя і беларусам, і украінцам.




Дата: 28 траўня

Час: 15:00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава

Ад кожнага ўдзельніка чакаюць свой хатні пачастунак: што было прынята гатаваць у вашых семях на святы? На сустрэчы сяброў? Можа, блінчыкі з грыбамі альбо адмысловыя салаты, шашлыкі, баршчы, бульба ў мундзірах?

Прыносьце страву, якой хочаце пачаставаць гасцей! Адбудзецца конкурс нацыянальных страваў з прызамі! Таксама будзе адмысловы пачастунак для ўсіх — беларускія дранікі і ўкраінскі боршч.

Чакае насычаная культурніцка-забаўляльная праграма:

15.00 — 15.30 — збор удзельнікаў;

15.30 — 16.00 — афіцыйная частка;

16.00 — 17.20 — выступ гурта «Бартосікі»;

16.00 — 17.00 — майстар-клас па стварэнні паштовак сяброўства для дзетак ад 4 да 12 гадоў гадоў (разлічаны на 35 асобаў). Правядуць майстар-клас мастачка-ілюстратарка Аляксандра Яцына і графічны дызайнер Марк Дыстанаў;

17.20 — 17.50 — конкурсы і гульні;

17.50 — 18.30 — выступ Хору Вольных Беларусаў;

18.30 — 20.00 — DJ Vitaut з міксам з беларускіх і ўкраінскіх хітоў.

А таксама знаёствы, танцы, пачастункі, вольны час.

Вядоўца імпрэзы — Валярына Кустава.

Удзел бясплатны, але абавязковая рэгістрацыя па спасылцы.

І прыхапіце не толькі стравы на конкурс, але і пледзікі, каб сядзець на траўцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ