Беларускі калядны фестываль у Беластоку

28.12.2024 - 29.12.2024 11:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае



 Гэтымі выходнымі, 28 і 29 снежня, у Беластоку адбудзецца Беларускі калядны фестываль.






Вось якая праграма:


28 снежня, субота


11.00-14.00 — калядны бранч

За 4 гадзіны зможаце: 

  • Прыгатаваць супольна самыя смачныя стравы беларускай кухні: кулагу, куццю, бульбяную бабку, запечаную рыбу і іншае.
  • Пагрузіцца ў атмасферу беларускіх традыцый і кулінарных сакрэтаў. 


Усе стравы будуць прыгатаваныя разам, а потым зладзяць сумесны святочны стол. У меню: бульбяная бабка, запечаная рыба, салата, куцця, кулага, яблычны сыр, збіцень, каляднае печыва.


Удзел: дарослы — 100 злотых, дарослы + падлетак (самастойныя, старэйшыя за 12 гадоў) — 180 злотых

Месцаў абмежавана, то запісвайцеся праз мэйл projekty@ckb.bialystok.pl.

Месца: Studio Kulinarne Atuty, Piotrkowska 2A/lok. 2A, Беласток



16.00 канцэрт «Каляднае падарожжа» Алеся Чумакова і Таццяны Ячнай 

Абяцаюць калядныя песні з розных краін пад акампанемент беларускіх гусляў. 

Уваход вольны.

Месца: Centrum, Warszawska 50, Беласток 




29 снежня, недзеля


13.00-19.00 Калядны хаб 

Вас чакае: 

  • Майстар-клас па беларускай выцінанцы
  • Стварэнне саламяных павукоў, якія заўжды рабілі і вывешвалі на Каляды
  •  Традыцыйныя беларускія гульні
  • Батлейка
  • Калядоўшчыкі з казой і мядзведзем
  • Узвар з калядным печывам
  • Фотазона 



Уваход вольны.

Месца: хаб «Новая зямля», ul. Wyszyńskiego 6A/lok. 11, Беласток






Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

17.12.2025 19:00 - 19.12.2025 21:00 Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Батлейка "Мышыныя Каляды" ў Вільні

21.12.2025 (13:00 - 15:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ