Беларускі пісьменніцкі клуб у Тбілісі

13.01.2024 14:00 - 16:00 ------------ Бясплатнае
 

У суботу, 13 студзеня, у Тбілісі — першая сустрэча пісьменніцкага клуба.





Дата: 13 студзеня

Час: з 14.00 да 16.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць удзельнікам), Тбілісі 


Галоўная мэта клуба — падштурхнуць людзей пісаць тэксты, перажываць праз ніх свае эмоцыі. Тэксты — гэта нагода пагаварыць пра нас і пра тое, што нам важна. 

На сустрэчах пісьменніцкага клуба ўдзельнікі змогуць прачытаць свае тэксты, атрымаць падтрымку і зваротную сувязь ад іншых. 

Сустрэчы клуба даюць стымул пісаць і дапамагаюць адчуваць сябе смялей ў тэксце і ў мастацкім выказванні. 

Вядучы — Андрэй Ярмошын, пісьменнік і журналіст. 

Ён падзеліцца досведам, як увогуле ствараюцца гісторыі і пішуцца тэксты, прыёмамі працы пісьменнікаў і сцэнарыстаў. 

Заданне для першай сустрэчы клуба (з тэмамі на выбар) вы атрымаеце пры рэгістрацыі ў спадара Андрэя. 

Мова сустрэчы — руская і беларуская. 


Уваход вольны, але ж месцаў мала, то запісвайцеся праз тэлеграм @kakdolgo.





Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «З пачуццём. Шчыра і горача» ў Брэсце

20.03.2026 16:00 - 12.04.2026 17:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Iva Sativa ў Тбілісі

29.03.2026 (21:00 - 23:00) Mechanica Club (9 Dimitri Uznadze St.)

СамШазам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 23.04.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ