Беларускі стэнд на кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

28.11.2024 - 01.12.2024 10:00 - 18:00 Каралеўскі замак (plac Zamkowy 4) Бясплатнае
 


З 28 лістапада па 1 снежня ў Варшаве адбудзецца кірмаш гістарычнай кнігі. Дзякуючы Цэнтру беларускай салідарнасці на кірмашы будзе беларускі стэнд — № 75.





Дата і час: з 28 лістапада па 1 снежня з 10.00 да 18.00

Месца: Каралеўскі замак, plac Zamkowy 4, Варшава 



А вось і праграма творчых сустрэч і прэзентацый:


29 лістапада 

14:00 / Sala Forum 

Прэзентацыя серыі «Польская класіка для беларускага чытача»: Чэслаў Мілаш, Збігнев Хэрберт, Балеслаў Прус і Ян Бжехва. 

Кнігі прадставяць аўтары перакладаў: Андрэй Хадановіч, Андрэй Скурко і Марына Казлоўская. 

17:00 / Sala Forum 

Прэзентацыя вершаў да оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» аўтарства Андрэя Хадановіча з удзелам творцы.

30 лістапада 

17:00 / Sala Forum 

Прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова: «Patria Aeterna» і «Сьвецяцца вокны ды нікога за імі».


1 снежня 

14:00 / Sala Kinowa 

«Прыгоды дзеда Віці на Валадарцы» — вершы і малюнкі для дзяцей і дарослых, створаныя ў беларускай турме. 

Аўтар — Алег Груздзіловіч. 

14:00 / Sala Forum «Орша 1514: суперніцтва Ягелонаў з Масквой у першай палове XVI стагоддзя» — Прафесар Міраслаў Нагельскі і доктар Аляксандр Грушка.



Звярніце ўвагу: Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго як вы зойдзеце на кірмаш, неабходна ісці ў левы бок да самага канца, дзе вас чакае беларускі стэнд № 75.






Вам можа быць цікава

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Спектакль «Дарожныя прыгоды Віты» ў Познані

25.07.2026 (16:00 - 17:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Сустрэча з Аксанай Прус у Беластоку

26.07.2026 (15:00 - 17:00) Хаб «Новая зямля» (ul. Św. Rocha 5 lok. 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ