Вечарына беларускіх танцаў у Вільні «Танцы супраць вайны!»

05.03.2022 16:45 - 20:00 Дом беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus g. 20) Бясплатнае

5 сакавіка клуб традыцыйнага танца «Ойра» запрашае на танцавальную вечарыну ў Вільні.



Дата: 5 сакавіка

Час: 16.45 (час мясцовы)

Месца збору: Дом беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня

Месца правядзення: Vilniaus, 16, Вільня

У гэты складаны час для кожнага з нас варта быць побач адно з адным, аказваць маральную падтрымку і імкнуцца захоўваць раўнавагу.

Танцавальная вечарына мае сваёй мэтай нагадаць, што мы разам у гэты час і не проста трымаемся, але яшчэ і маем імпэт захоўваць светлыя чалавечыя якасці.

Запрашаюць далучацца і тых, хто ведае, як танчыць традыцыйныя беларускія танцы, і тых хто пакуль яшчэ не пачаў гэтага.

Танцы супраць вайны!

Рэгістрацыя па спасылцы.

Дабрачынны збор на арэнду памяшкання: 3 еўра

Не забудзьцеся захапіць зменны камфортны абутак!


Вам можа быць цікава

Выстава «Кропка ўваходу: справа жанчын» ў Любліне

08.05.2026 10:00 - 22.05.2026 19:00 Baobab (Krakowskie Przedmieście 39b)

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

16.05.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ