У межах фестывалю Tutaka адбудзецца сустрэча з аўтарамі медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня», «Сармат», «Беларусь 18|63»

У межах фестывалю Tutaka ў суботу, 18 ліпеня, адбудзецца сустрэча з аўтарскай камандай праектаў «Трызуб і Пагоня», «Сармат», «Беларусь 18|63» ад грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі» — Кацярынай Ваданосавай, Васілём Калачом і Алесем Кіркевічам.

Тэма інтэрактыўнай лекцыі — «Паўстанне-1863. Міфы. Героі. Здраднікі».

  • Ці мела шансы Паўстанне 1863 году на перамогу? Ці было яно «беларускім»?
  • Чаму французы і брытанцы не прыйшлі на дапамогу?
  • Чаму рускія пераходзілі на бок паўстанцаў?
  • Што такое «Паўстанцкі апарат бяспекі» і хто выконваў яго выракі?
  • Дзе тут месца Каліноўскага і чаму ён — першы беларускі герой?

Дзе і калі?

Дата: 18 ліпеня

Час сустрэчы: 15.50-17.20

Месца: Мерапрыемства адбудзецца ў біваку паўстанцаў 1863 года клуба гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863».